У адносінах да сына жонкі А. Мілінкевіча распачатая крымінальная справа

Радыё Свабода, Прага У адносінах Ігара Кулея – сына жонкі Аляксандра Мілінкевіча Іны Кулей , распачатая крымінальная справа. Яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад вайсковага абавязку.
Спадарыня Кулей былі выкліканая ў Берасьцейскую абласную пракуратуру ў якасьці сьведкі па справе. У ваенкамаце Берасьця заявілі агенцтву Інтэрфакс, што “Ігар Кулей падаў фальшывую мэдычную даведку” ў ваенкамат.

Ігар Кулей чацьверты год вучыцца ва ўнівэрсытэце ў Польшчы.