Вандалы пашкодзілі помнік Коласу і намалявалі свастыку (фота)

Радыё Свабода Невядомыя пашкодзілі адну са скульптурных групаў помніка Якубу Коласу ў цэнтры Менску
З левага боку ад помніка Якубу Коласу знаходзіцца бронзавая выява герояў ягоных твораў -- Сымона-музыкі і дзяўчынкі, у якой валасы на галаве заплеценыя ў косы. Адна з гэтых косаў абламаная невядомымі вандаламі. На каменным бардзюры перад помнікам белай фарбай намаляваная свастыка, а чырвонай фарбай знак, падобны да знаку анархістаў.

Міліцыя пакуль ніяк не адрэагавала на тое, што адбылося. Выглядае, што прадстаўнікі праваахоўчых органаў пакуль што ня ведаюць пра здарэньне.