Любоў Лунёва, Менск
Аляксандар Шалайка распавёў, што ў сьледчым ізалятары на Валадарцы было лепш, чым у “амэрыканцы”. У СІЗА КДБ у мужчынскіх камэрах няма прыбіральні. Яна знаходзіцца ў канцы калідору і водзяць туды пад аховай выключна паводле раскладу. Аляксандар распавёў, што на Валадарцы можна карыстацца кіпяцільнікам, часьцей атрымліваць перадачы і, наагул, пачувацца вальней.