25 жніўня ў Менску будуць гучаць “Песьні Свабоды”

Радыё Свабода Менскі гарвыканкам дазволіў правядзеньне мітынгу і канцэрту з нагоды наданьня канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Гэтае мерапрыемства, з удзелам гуртоў “NRM”, “Крама”, “Таварыш Маўзэр”, “PLAN”, Аляксандра Памідорава ды іншых, пройдзе ўвечары 25 жніўня ў менскім парку Дружбы народаў, што каля плошчы Бангалор. Канцэрт і мітынг, названыя “Песьні Свабоды”, прысьвечаны 15-й гадавіне наданьня канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.