Радыё Свабода Што чакала б Беларусь у выпадку перамогі путчыстаў?
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб згадвае, што на той час у Вярхоўным Савеце БССР была напружаная сытуацыя і тагачасны старшыня Мікалай Дземянцей падтрымліваў путчыстаў.
Паводле Грыба, адчуваўся дэфіцыт інфармацыі, ніхто ня ведаў, што і як адбываецца ў Расеі.
(Грыб: ) “Калі б яны перамаглі, то, на мой погляд, усё ішло б да ўстанаўленьня савецкіх парадкаў ці нечага падобнага. Калі б гэта адбылося, то потым пачаўся б перасьлед і дэмакратыі, і тых людзей, якія выступалі за дэмакратыю, і ўсіх іншых. І я думаю, што, можа, і ў Расею паслалі б нашых прадстаўнікоў, усіх, хто выступаў за дэмакратыю. Я думаю, пайшлі б усе дарогай – на поўнач і на ўсход.
Усталёўвалася б жорсткая сыстэма кіраваньня, а гэтая сыстэма заўсёды за сабой цягне карныя меры для тых, хто выступаў і выступае за дэмакратыю, правы і гэтак далей. Я мяркую, што гэта адбывалася б адназначна”.