Радыё Свабода Пасьля саміту ў Сочы лідэраў краін Эўрапейска-азіяцкай эканамічнай супольнасьці – ЭўрАзЭС – расейскі “Газпром” дэманструе непахіснасьць сваёй пазыцыі адносна падвышэньня цэнаў на газ для Беларусі. “Газпром” нагадвае, што цана на газ для Беларусі падвысіцца ўтрая, а, магчыма, і – больш.
Тым часам прадстаўнікі беларускіх уладаў выказалі свой погляд на праблему падвышэньня цэнаў на расейскі газ.
Падчас саміту ЭўрАзЭС кіраўнік Беларусі запатрабаваў роўных ўмоў для суб’ектаў гаспадараньня, а першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка ў Менску спрабаваў патлумачыць, што мае на ўвазе Аляксандар Лукашэнка.
Паводле спадара Сямашкі, павышэньне цаны на газ для Беларусі павінна быць на тым жа ўзроўні, як і для самой Расеі, і не перавышаць 11–15-ці працэнтаў.
Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін публічна на гэтую тэму не выказваўся.
У расейскім “Газпроме” ў адказ на заявы беларускіх афіцыйных асоб прадэманстравалі непахіснасьць сваёй пазыцыі. Прадстаўнік прэсавай службы канцэрну Андрэй Чарных сказаў:
(Чарных: ) “Я вам магу накіраваць заяву, якую мы накіроўвалі некалькі месяцаў таму, але яна зьяўляецца актуальнай. Там ёсьць тлумачэньне пераходу на рынкавыя цэны: колькі працэнтаў яны могуць скласьці, і гэтак далей”.
Прэсавая служба канцэрну даслала нам заяву намесьніка старшыні праўленьня “Газпрому” Аляксандра Разанава пра пераход на эўрапейскі ўзровень цэнаў на расейскі газ для Беларусі. У ёй гаворыцца, што “Газпром” ажыцьцяўляе пераход на рынкавыя прынцыпы супрацоўніцтва з усімі, без выключэньня, краінамі – пакупнікамі расейскага газу.
Беларусь застаецца ў гэтым сьпісе апошняй краінай, якая пакуль што захоўвае надзвычай нізкія цэны.
Паводле спадара Разанава, у 2005 годзе ў Беларусі быў прыняты шэраг рашэньняў дзеля задавальненьня эканамічных інтарэсаў “Газпрому”: аформлены правы ўласнасьці “Газпрому” на беларускі ўчастак газаправоду “Ямал–Эўропа”, перададзена ў доўгатэрміновую арэнду “Газпрому” зямля пад гэтым газаправодам і зроблена шэраг іншых дакумэнтаў.
У сувязі з гэтым, як гаворыцца ў заяве, пераход на адпаведны з эўрапейскім, узровень цэнаў для Беларусі будзе ажыцьцёўлены з 2007 году. Тым самым “Газпром” прапанаваў Беларусі найбольш камфортныя ўмовы пераходнага пэрыяду.
Канкрэтныя ўмовы пастаўкі расейскага газу Беларусі будуць вызначаны ў выніку перамоў, якія працягваюцца. Паводле спадара Разанава, цана газу павысіцца, як мінімум, утрая, а, магчыма, і больш.
Для Беларусі, як і для іншых краін, будзе ўжывацца агульнапрынятая формула цаны, якая залежыць найперш ад кан’юнктуры рынку й рэальных рынкавых цэнаў на спажывецкі кошык нафтапрадуктаў.
Такім чынам – падсумоўвае спадар Разанаў – “мы зробім дарэшты зразумелым і празрыстым мэханізм фармаваньня цаны на газ для Беларусі, арыентуючыся выключна на рынак і ўсясьветны досьвед вядзеньня газавага бізнэсу”.