Казулін адмовіўся знаёміцца з судовым пратаколам

Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта былы кандыдат на прэзыдэнта паведаміў свайму адвакату Ігару Рынкевічу падчас сустрэчы, якая адбылася ў сьледчым ізалятары.
Паводле адваката, Аляксандар Казулін назваў зьдзекам рашэньне намесьніцы судзьдзі Маскоўскага раёну Ўнукевіч, якая адмовіла ў магчымасьці зрабіць копію пратаколу й відэаматэрыялаў справы, а на азнаямленьне са шматстаронкавым пратаколам дала абодвум – Казуліну й ягонаму адвакату – усяго тры дні.

Падрабязнасьці чытайце пазьней на нашым сайце й слухайце ў Эфіры “Свабоды”.