Віктар Івашкевіч: “Магчыма, гэта правакацыя спэцслужбаў”

Любоў Лунёва, Менск Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч падзяліўся са “Свабодай” сваімі меркаваньнямі. Ён разглядае дзьве вэрсіі інцыдэнту.
Першая – акцыю запалохваньня правялі сябры “РНЕ”, якія, магчыма, зноў сфармавалі сваю структуру. І другая вэрсія – гэта правакацыя спэцслужбаў, якія напярэдадні магчымых рэфэрэндумаў аб аб’яднаньні Беларусі і Расеі спрабуюць пазбавіць дэмакратычныя партыі офісаў.