Баранавіцкую актывістку Юлію Харкевіч аштрафавалі на 620 тысяч рублёў

Радыё Свабода У Баранавічах суд аштрафаваў моладзевую актывістку Юлію Харкевіч на 20 базавых велічыняў (620 тысяч беларускіх рублёў, ці каля 290 даляраў ЗША).
Юлію абвінавацілі ў парушэньні артыкулу 167 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях – “арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства”.

Юлію Харкевіч (разам з шасьцярыма іншымі моладзевымі актывістамі) атрымалі 16 ліпеня ў Дзень беларускай салідарнасьці, калі жыхары Баранавічаў выйшлі ў цэнтар гораду з запаленымі сьвечкамі і партрэтамі зьніклых апазыцыянэраў і палітвязьняў.