Ад ракеты ў Лібане загінулі два ўраджэнцы Беларусі

Радыё Свабода Cёньня ізраільскія СМІ паведамілі, што ў часе на тэрыторыі Лібану загінулі два ўраджэнцы Беларусі – у танк, у якім яны знаходзіліся, трапіла процітанкавая ракета.
Загінулыя – жаўнеры ізраільскага войска 25-гадовы Давыд Шамідаў і 26-гадовы Ігар Кавалік. Абодва рэпатрыяваліся зь Беларусі ў сярэдзіне 1990-х гадоў і мелі ізраільскае грамадзянства.

Паведамляецца, што абодва вайскоўцы запасу былі выкліканыя на тэрміновыя зборы ізраільскай арміяй некалькі дзён таму.