У Галяндыі адкрываецца праграма падтрымкі беларускіх студэнтаў

Радыё Свабода 1 верасьня ў Галяндыі адкрываецца праграма "Libertas Support Fund" па падтрымцы беларускіх студэнтаў. Як паведамляе галяндзкая арганізацыя па міжнародным супрацоўніцтве ў сфэры вышэйшай адукацыі "Nuffic", праграма разьлічана на студэнтаў, якім "немагчыма або вельмі цяжка вучыцца ў сваёй краіне з-за наяўнай палітычнай сытуацыі".
Праграма забясьпечвае фінансавую падтрымку беларускіх студэнтаў для атрыманьня імі ступені бакаляўра або магістра і, паводле словаў кіраўніка праграмаў выдзяленьня фінансавай дапамогі для навучаньня ў Галяндыі Даніэла фон Акена, прызначаная для "спэцыяльнай мэтавай групы – тых студэнтаў, якія з-за палітычнай сытуацыі ў Беларусі ня маюць магчымасьці атрымаць адукацыю ва ўласнай краіне".