Выканаўца абавязкаў пасла ЗША Джонатан Мур: “Гэты суд скончыўся, але сытуацыя працягваецца…”

Радыё Свабода Паслы Нямеччыны, ЗША і прадстаўнікі АБСЭ занепакоеныя прысудам актывістам “Партнэрства”. Выканаўца абавязкаў пасла ЗША Джонатан Мур заявіў:
(Мур:) ““Канешне, гэтыя тэрміны карацейшыя, чым яны маглі быць. Аднак, гэта не азначае, што юрыдычныя працэдуры былі легітымныя. Мы ўпэўненыя, што ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі, уключаючы гэтых чацьвярых і сп.Казуліна, павінны адпусьціць. Дзярждэпартамэнт у Вашынгтоне зробіць афіцыйную заяву, рэакцыю на гэтыя выракі суду. Мы будзем пільна сачыць за сытуацыяй вакол гэтага працэсу. Гэты суд скончыўся, але сытуацыя працягваецца. Яна не скончылася”.