Вінцук Вячорка: “Гэта зьдзек рэжыму з маладых людзей”

Радыё Свабода, Менск Прысуд актывістам “Партнэрства” камэнтуе лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка.
(Вячорка: ) “І затрыманьні, і арышты гэтых людзей, і выстаўленыя да іх абвінавачаньні, і судовы працэс – усё гэта ад самага пачатку выглядала, як танны тэатар. Бяда толькі ў тым, што тэатар трагічны. І няхай атрымалі яны тэрміны меншыя, чым патрабаваў пракурор, але гэта няволя, гэта адарванасьць ад сем’яў, ад малых, нядаўна народжаных дзяцей. Гэта зьдзек рэжыму з маладых людзей, якія ўсяго толькі што й хацелі, – прааналізаваць, ці сумленна рэжым абыходзіцца са сваімі грамадзянамі. Ганебны прысуд”.