Прысуд у справе "Партнэрства": рэакцыі замежных дыпляматаў

Любоў Лунёва, Менск Амбасадар Нямеччыны Марцін Гэкер, які сачыў за справай актывістаў "Партнэрства", заявіў Радыё Свабода, што гэтая сытуацыя – ненармальная. Ён запэўніў, што ўрады краінаў Эўразьвязу, і ў прыватнасьці Нямеччыны, зробяць адпаведныя высновы і захады.
Часовы павераны амбасады ЗША Джонатан Мур заявіў, што сытуацыя з актывістамі "Партнэрства" і арыштам А.Казуліна вельмі непакоіць урад ЗША.

Абодва дыпляматы выказалі падтрымку сваякам арыштаваных.