Кіраўнік МЗС Латвіі адклікаў амбасадара ў Беларусі для кансультацыі

Радыё Свабода Міністар замежных спраў Латвіі Артыс Пабрыкс адклікаў зь Беларусі амбасадарку Майру Мору – паведамляе агенцтва LЕТА. Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства хоча абмеркаваць з дыпляматкай сытуацыю, што склалася між дзьвюма суседнімі краінамі.
Падрабязнасьці – у нашым вечаровым эфіры й пазьней на сайце.