Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Ганнай Кісьліцынай

Радыё Свабода Сёньня ў інтэрнэце на вэб-сайце "Свабоды" адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь літаратурным крытыкам Ганнай Кісьліцынай. Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі вы можаце прачытаць на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .
Ганна Кісьліцына – крытык, літаратуразнаўца. Нарадзілася 8 верасьня 1967 году ў Драгічыне на Берасьцейшчыне. Вырасла ў сям’і літаратуразнаўцаў Алы Кабаковіч і Міхася Тычыны. Скончыла беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту БДУ, асьпірантуру НАНБ. Кандыдат філялягічных навук (1993). Аўтар кніг “Алесь Разанаў: праблема мастацкай сьвядомасьці” (1997), “Лірычная мініятура як жанр беларускай літаратуры” (2000), “blonde attack” (2003). У 2006 годзе выйшла яе кніга “Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы”.

“Крытык на высокіх абцасах”.