Кіраўніца “Адкрытай Беларусі” ў Латвіі называе суд над Казуліным фарсам

Радыё Свабода Інэса Лоцэ, выканаўчы дырэктар арганізацыі “Адкрытая Беларусь”, якая сёлета каардынуе кампанію салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі адзінаццаці арганізацыяў Латвіі, у інтэрвію нашаму радыё заявіла, што ня можа да гэтага часу паверыць у прысуд, які вынесьлі Аляксандру Казуліну.
Паводле спадарыні Лоцэ, яна ўважліва праглядала шматлікія матэрыялы пра Аляксандра Казуліна ў розных мэдыях і лічыць яго невінаватым.

(Лоцэ: ) “У выпадку з Аляксандрам Казуліным я абсалютна ўпэўненая — ніякіх падставаў для суду не было. Сам суд пераўтварыўся ў фарс”.