Акцыя “Салідарнасьць у імя Свабоды”: фотарэпартаж

Любоў Лунёва, Менск У пятніцу, у шостую гадавіну з дня зьнікненьня Зьмітра Завадзкага, актывісты апазыцыйных партыяў і моладзевых рухаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на акцыю “Салідарнасьць у імя Свабоды”. Міліцыя і спэцназ перашкодзілі правядзеньню акцыі, выціснуўшы з плошчы яе ўдзельнікаў.