Суд над актывістамі “Партнэрства” перанесьлі на 28 ліпеня

Любоў Лунёва, Менск Міколу Астрэйку, Цімафея Дранчука, Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку абвінавачваюць у кіраваньні арганізацыяй, якая парушае правы і інтарэсы грамадзянаў. Ад 21 лютага актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” трымалі пад вартай сьледчага ізалятару КДБ. Потым Эніру Браніцкую і Аляксандра Шалайку перавялі на Валадарку. Суд быў прызначаны на 20 ліпеня.
Магчыма, перанос даты судовага паседжаньня зьвязаны зь пераездам Цэнтральнага суду Менску ў новы будынак на вуліцу Кірава. Раней будынак належаў Нацыянальнаму гуманітарнаму ліцэю імя Якуба Коласа. Мікола Астрэйка і Цімафей Дранчук былі навучэнцамі гэтага ліцэю.