Беларус Міхаіл Грабоўскі будзе гуляць у Нацыянальнай хакейнай лізе

Радыё Свабода Міхаіл Грабоўскі, які цяпер лічыцца найлепшым нападнікам нацыянальнай хакейнай каманды Беларусі, падпісаў кантракт з клюбам “Манрэаль Канадыенз”. Трэнэры адной з самых вядомых у сьвеце камандаў прапанавалі яму кантракт пасьля вельмі пасьпяховай гульні беларускага форварда на сёлетнім чэмпіянаце сьвету ў Латвіі. Дэталяў дамовы паміж хакеістам і клюбам пакуль не паведамляюць.
Такім чынам, Міхаіл Грабоўскі далучыцца да яшчэ аднаго гульца зь Беларусі ў НХЛ — Руслана Салея. Апошні, дарэчы, днямі перайшоў у клюб “Флорыда пантэрз”. Паводле “Associated Press”, кантракт абаронцы дазваляе яму атрымаць за чатыры гады 12 мільёнаў даляраў. Да гэтага часу Салей быў вядомы як гулец клюбу “Анагайм Майці Дакс”.