У Магілёве падпісалі пагадненьне пра рэгіянальную ініцыятыву

Радыё Свабода, Магілёў У Магілёве мясцовыя лідэры з шасьці дэмакратычных партыяў і шасьці грамадзкіх аб’яднаньняў падпісалі кааліцыйнае пагадненьне пра стварэньне гарадзкой рэгіянальнай ініцыятывы грамадзка-палітычных сілаў. Старшынём выканкаму ініцыятывы абралі актывіста незарэгістраванай Партыі свабоды й прагрэсу Аляксандра Сілкова. Новая грамадзкая ініцыятыва скіраваная на кансалідацыю мясцовых дэмакратаў на выбарах у мясцовыя саветы.
Актывісты нагадвалі, што папярэднія рэгіянальныя ініцыятывы, якія ствараліся ў 1997, 1999, 2000 гадах, не дасягнулі сваіх мэтаў, — і важна, каб новая ініцыятыва не паўтарыла іхнага лёсу. Таму ўсе дванаццаць падпісантаў прагаласавалі за тое, каб ініцыятыва была празрыстая, адкрытая і ўсе рашэньні прымаліся супольна.

Цяпер падпісанты пагадненьня рыхтуюцца да выбарчай кампаніі, вывучаюць праблемы тых акругаў, дзе могуць вылучацца іхныя кандыдаты.