Працэс супраць Беларускага Хэльсынскага камітэту прыпынілі

Алег Грузьдзіловіч, Менск Такое рашэньне сёньня прыняў судзьдзя Вышэйшага суду Мікалай Бабкоў, які разглядае пазоў Мін’юсту да праваабарончай арганізацыі. Працэс адновіцца пасьля таго, як у Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі будзе разгледжаная скарга БХК на рашэньне, якім летась праваабаронцаў абавязалі сплаціць болей за 80 тысяч даляраў падаткаў і штрафных санкцыяў.
Нагадаем, судовыя спрэчкі вакол таго, ці мусіць БХК плаціць падаткі зь міжнароднай тэхнічнай дапамогі, цягнуцца каля двух гадоў. З той прычыны, што Беларускі Хэльсынскі камітэт адмаўляецца плаціць грошы, Мін’юст патрабуе прыпыніць дзейнасьць самай вядомай праваабарончай арганізацыі краіны.