Індывідуальных прадпрымальнікаў будуць караць за рахункі за мяжой

Уладзімер Глод, Менск Беларускі бізнэсовец, які без дазволу ўлады адкрые банкаўскі рахунак за межамі Беларусі, будзе прыцягвацца да крымінальнай адказнасьці. Такую норму прынялі сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія ўнесьлі адпаведныя зьмены ў крымінальна-працэсуальны кодэкс.
Раней да крымінальнай адказнасьці за банкаўскія рахункі за межамі Беларусі прыцягваліся толькі службовыя асобы суб''ектаў гаспадараньня.