Урад Беларусі адмовіўся ад будаўніцтва тэлевежы ў Менску

Радыё Свабода Старшыня ўраду Сяргей Сідорскі заявіў на паседжаньні прэзыдыюма Саўміна пра адмову ад ранейшых плянаў будаўніцтва вялізнай тэлевежы ў Менску.
Міністар сувязі і інфарматыкі Мікалай Панцялей прычынай адмовы назваў высокія затраты на будаўніцтва тэлевежы і тое, што ў Беларусі пачала рэалізавацца праграма пераходу на лічбавае тэлебачаньне.

Ініцыятыва пабудовы ў Менску адной з самых вялікіх у сьвеце тэлевежаў ўзьнікла ў канцы 1990-х гадоў, яе актыўна падтрымлівалі А.Лукашэнка і былы міністар сувязі Уладзімер Ганчарэнка. Плянавалася, што вежа будзе мець вышыню 425 мэтраў, а яе пачатковы кошт ацэньваўся ў 100 мільёнаў даляраў.