А.Коэн: фінансавыя санкцыі супраць Лукашэнкі спазьніліся на 3 гады

Радыё Свабода Арыэль Коэн, прадстаўнік амэрыканскага дасьледчыцкага цэнтру “Heritage Foundation”, вітаў рашэньне Міністэрства фінансаў ЗША заблякаваць знойдзеныя ў ЗША любыя фінансавыя актывы або маёмасьць, якія належаць кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку, а таксама забарону грамадзянам ЗША мець любыя бізнэс-дачыненьні з А. Лукашэнкам. Разам з гэтым спадар Коэн зазначыў, што гэтыя дзеяньні спазьніліся на тры гады.
“Мы ведалі, хто такі Лукашэнка, мы ведалі, што ён зьнішчаў палітычных апанэнтаў, таму такія дзеяньні былі патрэбныя перад выбарамі”, – зазначыў спадар Коэн.