Беларускія памежнікі затрымалі ў памежнай зоне грамадзяніна ЗША

Любоў Лунёва, Менск Беларускія памежнікі затрымалі грамадзяніна ЗША Барта Франца Сылевана ў памежнай зоне.
Жыхар Каліфорніі патлумачыў патрулю, што прыехаў на спатканьне з жанчынай, зь якой быў даўно знаёмы. Іншаземец ня ведаў, што трэба мець адмысловы дазвол.

У амэрыканца забралі аўтамабіль, на якім ён прыехаў у памежную зону. Паводле беларускага заканадаўства, машыну могуць сканфіскаваць як “транспартны сродак, з дапамогай якога зьдзейсьненае правапарушэньне”.

Мытнікі паведамілі Барту Сылевану, што аўтамабіль перасёк мяжу з парушэньнем мытнага заканадаўства.

Пакінуць амэрыканца ў краіне альбо дэпартаваць — вырашаць будуць супрацоўнікі органаў унутраных справаў.