Ноччу ў Віцебску зьявіліся новыя графіці і расьцяжка на даху драмтэатру

Радыё Свабода, Віцебск Як паведамілі Радыё Свабода прадстаўнікі руху “Бунт”, графіці ў Віцебску зьявіліся на знак пратэсту супраць учорашніх затрыманьняў моладзевых актывістаў, а таксама на знак салідарнасьці з Крысьцінай Шацікавай, якая ўчора ўзьняла сьцяг над летнім амфітэатрам. У часе затрыманьня міліцыянты білі дзяўчыну па галаве, і з пастарунку яе мусілі везьці не ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а ў шпіталь хуткае мэдычнае дапамогі.
Моладзевыя актывісты патлумачылі, што “Бунт” ня мае пэўнай арганізаванай структуры, і да кожнай ягонай акцыі могуць далучацца ўсе нязгодныя з цяперашнім становішчам у краіне. Улёткі, графіці й расьцяжкі ў Віцебску сталіся першымі акцыямі “бунтаўцаў”.