КДБ: сьпісы "эскадронаў сьмерці" – "фальшыўка і правакацыя"

Радыё Свабода Начальнік цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Валерый Надтачаеў сёньня адрэагаваў на ананімны электронны ліст людзей, які назвалі сябе беларускімі патрыётамі і супрацоўнікамі КДБ. У гэтым лісьце былі названыя сьпісы з прозьвішчамі ўдзельнікаў "эскадронаў сьмерці" і асобаў, якія зьбівалі А.Казуліна.
Валерый Надтачаеў у інтэрвію БелаПАН назваў гэты ліст няўдалай правакацыяй і фальшыўкай.