На дзяцей у Палаты не хапае грошай?

Радыё Свабода Маці, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросьце да трох гадоў, будуць па-ранейшаму штомесяц атрымліваць дапамогу ў памеры 65 % бюджэту пражытковага мінімуму. (Для даведкі: цяпер яна складае 163 000 рублёў). Так вырашыла сёньня Палата прадстаўнікоў падчас абмеркаваньня гэтага пытаньня.
Дэпутатцы Людміле Арцёменцы, якая прапаноўвала павялічыць памер дапамогі да 100 % пражытковага мінімуму, міністар працы і сацыяльнай абароны Ўладзімер Патупчык адмовіў, але паабяцаў, што гэта будзе зроблена ў 2009 годзе. Адначасова спадар Патупчык паведаміў, што ягонае міністэрства прапануе павялічыць памер дапамогі пры нараджэньне дзіця: з 2 да 5 бюджэтаў пражытковага мінімуму, а пры народзінах другога – з 3 да 7.

Між тым, напрыклад, ва Ўкраіне маці пры нараджэньні атрымлівае цяпер дапамогу ў суме, эквівалентнай тысячы даляраў ЗША.