Улады Крыму прынялі заяву супраць вучэньняў НАТО

Радыё Свабода Парлямэнт Крыму абвясьціў крымскі паўвостраў “зонай, вольнай ад НАТО”.
Нагадаем, апошнім часам прадстаўнікі прарасейскіх партыяў Крыму правялі шэраг акцыяў пратэсту у Феадосіі супраць вайсковых вучэньняў “Sea Breeze 2006” з удзелам войск НАТО і Украіны. Мітынгоўцы больш за тыдзень блякуюць марскі порт, куды дастаўленая амэрыканская тэхніка для падрыхтоўкі супольных вучэньняў.

Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка, які абвясьціў сяброўства ў НАТО сваім прыярытэтам, назваў рашэньне Вярхоўнай Рады Крыму “палітычнай авантурай”.

Віктар Юшчанка запатрабаваў дэпартаваць з Крыма замежнікаў, у тым ліку расейцаў, якія бяруць удзел у акцыях пратэсту супраць Паўночнаатлянтычнага альянсу.