Чэскі прэм''ер можа аспрэчыць вынікі выбараў у судзе

Радыё Свабода Дзейны прэм’ер-міністар Чэхіі Іржы Парубэк заявіў, што ён можа аспрэчыць вынікі парлямэнцкіх выбараў у судзе за паклёп на яго ў часе перадвыбарчай кампаніі.
Тым часам лідэр апазыцыі Мірэк Тапаланэк заявіў пра перамогу ягонай Грамадзянскай дэмакратычнай партыі на выбарах. Апазыцыя сапраўды атрымала больш галасоў за кіроўную сацыял-дэмакратычную партыю, аднак недастаткова для таго, каб сфармаваць урад. Назіральнікі прадказваюць складаныя кааліцыйныя перамовы альбо нават паўторныя выбары. Спадар Тапаланэк зьбіраецца прапанаваць увайсьці ў кааліцыю хрысьціянскім дэмакратам і зялёным.