Ці прыедзе прэзыдэнт Ірану на чэмпіянат сьвету па футболе?

Радыё Свабода Прадстаўнік нямецкай футбольнай асацыяцыі Тэо Цванцынгер выступіў супраць забароны прэзыдэнту Ірану Азхмадзінэджаду наведаць чэмпіянат сьвету па футболе, які пачынаецца 9 чэрвеня ў Нямеччыне.
Прадстаўнік нямецкай футбольнай асацыяцыі мяркуе, што калі Ахмадзінэджад прыедзе ў Нямеччыну, то яму ясна патлумачаць абсалютную непрымальнасьць і злачыннасьць ягоных выказваньняў аб тым, што не было галакосту габрэйскага народу.

Раней вялікая група эўрадэпутатаў заклікала ФІФА не пускаць Ахмадзінэджада на чэмпіянат сьвету па футболе за ягоныя антыізраільскія й антысэміцкія выказваньні.