Крыху ўдачы зьезду БАЖ

*** У Менску пачаў працу зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).
Зьезду Беларускай Асацыяцыі Журналістаў

Старшыні БАЖ Жаньне Літвіной

Дарагія калегі,

Драма прафэсіі журналіста палягае ў тым, што гэта праца жыве адзін дзень – нікому ня трэба ўчорашнія навіны. Журналісты, аб''яднаныя ў вашу асацыяцыю, сьведчаць пра адваротнае – ваша праца мае гістарычнае значэньне. Беларусь вывучаюць і будуць вывучаць па вашых рэпартажах, інтэрвію і фота, а не па каляровых афіцыйных лубках, якія сёньня называюць газэтамі і тэлебачаньнем.

Вядомая ад Аўганістану да Амэрыкі і Скандынавіі, уганараваная самымі высокімі прэміямі, Беларуская незалежная журналістыка выклікае пачуцьцё прафэсійнай салідарнасьці і глыбокай павагі.

Ад імя Радыё Свабода жадаем вам яшчэ крыху ўдачы. Бо заўтра новы дзень, і ўсё трэба пачынаць спачатку.

Жыве БАЖ!

Беларуская служба Радыё Свабода