Ю.Хадыка: “У нас не было ніводных чэсных прэзыдэнцкіх выбараў. Нават у 1994!”

Аляксандр Уліцёнак, Менск Чарговым “Госьцем на Свабодзе” напрыканцы тыдня быў намесьнік старшыні БНФ, доктар фізіка-матэматычных навук Юры Хадыка. Ён размаўляў па тэлефоне са слухачамі, разважаў над праблемамі, выкладзенымі ў электронных пісьмах, адказваў на SMS.
“Справа ў тым, што Вінцук абсалютна чэсна выйграў выбары мінулай восеньню. А ведаеце, чым заканчваецца бунт на караблі? Альбо бунтаўшчыкоў вешаюць на рэях, альбо капітана... Я супраць такога роду выхаду зь любога крызысу. Яўнага ці прыдуманага. Толькі адкрытае, сэнсавае змаганьне можа прывесьці да зьмены лідэра. Па мне найбольш спрыяльная разумная палітычная дыскусія”.

УВЕСЬ ТЭКСТ