Альгерд Невяроўскі, Менск Сёньня на тэрыторыі Вайсковай акадэміі, што па вуліцы Каліноўскага ў Менску, адкрыўся помнік заснавальніку савецкай сакрэтнай паліцыі ВЧК Феліксу Дзяржынскаму. Ці патрэбны помнік Дзяржынскаму ў Менску? Гэтае пытаньне менчукам, што жывуць каля Вайсковай акадэміі, задаваў наш карэспандэнт.
(Карэспандэнт: ) “Сёньня на тэрыторыі Вайсковай акадэміі адкрыты помнік Феліксу Дзяржынскаму. Ці патрэбны помнік гэтаму чалавеку ў сталіцы Беларусі?”
(Спадарыня: ) “Я лічу, што вяртацца ў мінулае, якое было нядобрае для нашага народу, ня варта”.
(Пэнсіянэр: ) “Абавязкова патрэбны. Ён заслужыў, бо будаваў Саюз”.
(Спадар: ) “Я супраць такіх помнікаў. Гэта ўжо мінулае, і нічога добрага гэты чалавек для народу не зрабіў”.
(Афіцэр акадэміі: ) “Я думаю, што ня трэба ставіць помніка. Мы многага ня ведалі, а цяпер усе ведаюць тое, што ён рабіў, і чым гэта скончылася. Больш я нічога не дадам”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што трэба. За ягоныя заслугі перад радзімай”.
(Карэспандэнт: ) “А якія ў яго былі заслугі?”
(Спадарыня: ) “Я ня памятаю. Чула са школы. А школа была даўно”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што ягоны помнік нідзе не патрэбны. Наколькі я ведаю нашую гісторыю, — гэта тэрарыст. Пад ягоным кіраўніцтвам забівалі шмат людзей, і расейскіх, і беларускіх жыхароў. Якія яму могуць быць помнікі? Гэта зьдзек з памяці нашых шматпакутных суайчыньнікаў”.
(Спадарыня: ) “Гэта ня наш герой. Зьмяніўся час, і няхай ён там сабе стаіць недзе ў Расеі, у Маскве. А мы можам і безь яго абысьціся”.
(Яе сяброўка: ) “Я таксама лічу, што хапае аднаго помніка каля КДБ. А тут ставіць няма сэнсу”.
(Спадарыня: ) “А якое ён мае дачыненьне да нашай арміі?”
(Спадар: ) “Сышла эпоха, навошта ставіць помнікі Дзяржынскаму? Няхай лепей Скарыну помнік адкрыюць, ці яшчэ каму зь беларусаў. Я Дзяржынскага ніяк ня зьвязваю зь Беларусьсю”.
(Дзяўчына: ) “Мой прадзед быў закладнікам гэтых рэпрэсіяў. Яго расстралялі разам са старэйшымі братамі. Я гэта не падтрымліваю”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, помнік не патрэбны, бо Дзяржынскі не станоўчы герой”.
Гл.таксама У Менску зьявіўся яшчэ адзін помнік Феліксу Дзяржынскаму