Ад 21 да 22 гадзіны на вашыя пытаньні адказваў Юры Хадыка

Радыё Свабода Cёньня, 25 траўня, ад 21.00 да 22.00 на пытаньні нашых слухачоў адказваў Юры Хадыка. Званіце яму па менскім нумары 290-39-52 (код Менску 8-017). Вы можаце таксама даслаць SMS (391-22-24) ці электроннае паведамленьне (rferl.minsk@gmail.com).
Адзін зь лідэраў БНФ, доктар фізіка-матэматычных навук Юры Хадыка дзесяць год таму разам зь Вячаславам Сіўчыкам абвесьціў у сьледчым ізалятары на Валадарцы галадоўку. Праз 23 дні ободвух арганізатараў знакамітага Чарнобыльскага шляху, у якім прынялі ўдзел звыш 50 тысячаў чалавек, вызвалілі з-пад варты.

Чаму зараз апазыцыйныя акцыі не вызначаюцца масавасьцю? Ці ёсьць канфлікт інтарэсаў у палітсавеце Аб’яднаных дэмакратычных сілаў? Якія пэрспэктывы ў другога Кангрэсу беларускіх дэмакратаў?

Запіс размовы спадара Хадыкі з нашымі слухачамі слухайце 26 траўня ў эфіры Свабоды