Эўразьвяз пераразьмяркуе фінансавую дапамогу Беларусі

Радыё Свабода Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне і ў Беларусі Дзірк Шубэль, выступаючы сёньня на Днях Эўропы Менску.
Ён падкрэсьліў, што “Эўразьвяз – найбуйнейшы донар Беларусі” і патлумачыў, што ў якасьці асноўных мэтаў Эўразьвяз вызначае “падтрымку дэмакратызацыі, павагу да правоў чалавека і падтрымку грамадзянскай супольнасьці”.

Дыплямат паведаміў, што у наступным годзе замест праграмы ТАСІС у адпаведнасьці з новымі мэтамі Эўразьвязу пачынае дзейнічаць эўрапейская праграма “Партнэрства і супрацоўніцтва”.