Ці зьнялі пісьменьнікі "Пагоню"?

Радыё Свабода У Вярхоўным судзе аднаўляюцца паседжаньні ў справе ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
З пазовам аб ліквідацыі грамадзкай арганізацыі ў суд зьвярнулася Міністэрства юстыцыі. 11 траўня прадстаўнікі Міністэрства прапанавалі кіраўніцтву СПБ адклікаць пазоў, калі будуць выкананыя пэўныя патрабаваньні.

Мін’юст запатрабаваў замяніць пасьведчаньні сяброў арганізацыі, зьняць шыльду з выявай “Пагоні” з будынку былога Дому літаратара, атрымаць арыгінал статуту й дамову на права арэнды памяшканьняў будынку.

Гэтыя патрабаваньні пісьменьнікі мусілі выканаць цягам двух тыдняў. Тым часам Вярхоўны суд 22 траўня аднаўляе слуханьні.