Затрыманых моладзевых актывістаў трымаюць на Акрэсьціна

Любоў Лунёва, Менск Затрыманых актывістаў моладзевых незарэгістраваных рухаў каля суду Маскоўскага раёну трымаюць у турме на Акрэсьціна.
Каля дзесятка чалавек затрымалі спэцназаўцы на падыходах да будынку суду. Сярод затрыманых маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч. Яны ішлі на суд у справе выкладчыка Юрыя Бачышчы. Астатнія затрыманыя ішлі на суд над Юрыем Радзівілам.

Супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі людзей за тое, што яны мелі значкі "За Свабоды", джынсавыя і бел-чырвона-белыя стужкі.

У міліцыі Маскоўскага раёну на ўсіх склалі пратаколы паводле 156 артыкулу (дробнае хуліганства). Заўтра іх прывязуць у суд. Крысьціну Шацікаву паводле заканадаўства нельга трымаць у турме, бо яна мае двух дзяцей ва ўзросьце да 12 гадоў. Супрацоўнікі міліцыі адвезьлі яе на машыне зь міліцыі.