Наваполацак: чарговы пікет у абарону палітзьняволеных

Радыё Свабода, Наваполацак Сёньня наваполацкія актывісты зладзілі чарговы пікет салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным. У гэтым месяцы гэта ўжо дзясятая па ліку падобная акцыя.
Прайшоў пікет у гарадзкім парку. Яго ўдзельнікі прымацавалі да дрэваў расьцяжку са словамі “Свабоду Казуліну!”, а поруч павесілі партрэт зьняволенага палітыка. Пікетоўцы раздавалі наведнікам парку незалежную прэсу ды ўлёткі, а таксама зьбіралі подпісы пад зваротам да ўраду і генпракуратуры з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Аляксандра Казуліна ды іншых палітзьняволеных.