Радыё Свабода Сёньня “Госьцем на Свабодзе” замест Артура Фінькевіча, якога у другой палове дня пасадзілі на 15 сутак, будзе Дар’я Касьценка.
18 траўня ад 21-й да 22-й гадзіны вечара вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца меркаваньнем, падыскутаваць з Дар’яй Касьценка. Ёй 25 гадоў, яна закончыла БДУ, летась стала чэмпіёнкай краіны па інтэлектуальных гульнях, а сёлета за ўдзел у намётавым лягеры адсядзела 15 сутак у турме на Акрэсьціна. Дзёньнікі Дар’і з Плошчы, змешчаныя ў інтэрнэце, сталі аднымі з самых наведваемых у беларускім сеціве. Дар’я таксама добра ведае Артура Фінькевіча.
Вы можаце пакінуць Дар’і сваё пытаньне на аўтаадказьніку ў Менску (290-39-52), прыслаць SMS (391-22-24) ці электронны допіс (rferl.minsk@gmail.com).
Ад 21.00 да 22.00 Дар’я Касьценка будзе размаўляць сёньня з вамі па менскім нумары 290-39-52, код сталіцы 8-017.