Галіна Абакунчык, Менск На 18-га травеня прызначана ўсясьветная прэм’ера кінафільму “Код да Вінчы”, зьнятага паводле аднайменнага рамана амэрыканскага пісьменьніка Дэна Браўна. У Менску яна адбудзецца ў кінатэатрах “Кастрычнік”, “Масква” й “Аўрора”. Напярэдадні камісія Дзяржаўнага рэгістру кінавідэафільмаў забараніла паказ кінафільму для непаўнагадовых гледачоў. Прычынай таму сталіся пратэсты з боку праваслаўнай і каталіцкіх канфэсіяў Беларусі.
Ці адбудзецца паказ “Коду да Вінчы”, было невядома яшчэ раніцай напярэдадні прэм’еры. У зьвязку з пратэстам з боку праваслаўнай, а таксама каталіцкай цэркваў, папярэдні продаж квіткоў у кінатэатрах быў спынены. Між тым, толькі ў кінатэатры “Кастрычнік” было прададзена 1 750 квіткоў, і людзі па-ранейшаму ідуць да касаў кінатэатру.
(Карэспандэнтка: ) “Чаму вы прыйшлі паглядзець “Код да Вінчы?”
(Спадарыня: ) “Я чытала кнігу, яна мне спадабалася. У кіно ролі выконваюць цікавыя акторы, і гэта таксама павінна быць цікава. Але яшчэ невядома, ці пакажуць гэты фільм. Таму й квіткоў — з “тэхнічных прычын” — не прадаюць”.
(Карэспандэнтка: ) “А як вы ставіцеся да забароны?”
(Спадарыня: ) “Я лічу, што забаронамі ўвогуле нічога дасягнуць немагчыма. Толькі, наадварот, большую цікавасьць можна выклікаць”.
(Карэспандэнтка: ) “Вы таксама “Код да Вінчы” хочаце паглядзець?”
(Спадар: ) “Так. Мая жонка кнігу чытала, ёй вельмі спадабалася, і яна хоча паглядзець фільм. А я — таксама”.
(Карэспандэнтка: ) “А калі забароняць, будзеце перажываць?”
(Спадар: ) “Я — не. А мая жонка будзе”.
Толькі ў другой палове дня напярэдадні прэм’еры камісія Дзяржаўнага рэгістру кінавідэафільмаў прыняла рашэньне: пракат “Коду да Вінчы” ў Беларусі дазволіць, але забараніць для непаўнагадовых гледачоў. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла кіраўніца Дзяржрэгістру Алена Галалоб.
(Галалоб: ) “Камісія прыняла рашэньне прысвоіць фільму катэгорыю чатыры зоркі. Гэта катэгорыя, паводле якой вызначаецца дазваляльны ўзрост глядацкай аўдыторыі. Будзе паказ для асоб да 18-ці гадоў”.
Пракамэнтаваць рашэньне Дзяржрэгістру кінавідэафільмаў у прэсавай службе Менскай эпархіі адмовіліся. Пры гэтым падкрэсьлілі, што асуджальная пазыцыя царквы датычна гэтага кінатвору азначана ў распаўсюджаным для мэдыяў прэсавым рэлізе, і яна застаецца нязьменнай. Таксама ў Эпархіі патлумачылі, што цяпер у праваслаўных прыходах вядзецца збор подпісаў супраць прапаганды “Коду да Вінчы” ў Беларусі.
У Менскім гарвыканкаме "Інтэрфаксу" паведамілі, што пытаньне наконт заўтрашняга паказу ў менскіх кінатэатрах фільма “Код да Вінчы” пакуль не вырашанае. Тым часам усе квіткі ўжо раскупленыя.