У Жодзіне пракуратура дапытвала “маладафронтаўцаў”

Радыё Свабода У Жодзіне дзевяць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху былі выкліканы сёньня на допыт у мясцовую пракуратуру.
Як паведаміў Радыё Свабода жодзінскі актывіст Сяржук Гудзілін, сьледчыя цікавіліся іхным дачыненьнем да незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”, кантактамі зь яе заснавальнікамі й лідэрамі — Паўлам Севярынцам, Зьмітром Дашкевічам…