Аўстрыйскія сацыял-дэмакраты патрабуюць вызваленьня Казуліна

Радыё Свабода Адпаведную заяву зрабіў старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі Аўстрыі Альфрэд Гузэнбаўэр у Вене — у прысутнасьці намесьніка Аляксандра Казуліна ў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксея Караля, які цяпер знаходзіцца ў Аўстрыі.
Лідэр аўстрыйскіх сацыял-дэмакратаў таксама выказаў вялікую занепакоенасьць падзеямі ў Беларусі.

Аляксей Кароль знаходзіцца ў Вене дзеля магчымага стварэньня там рэгіянальнага цэнтру з мэтай дамагчыся вызваленьня Аляксандра Казуліна. Такая структура ўжо існуе ў Вільні. Таксама робяцца захады дзеля арганізацыі цэнтраў у Кіеве й адным з буйных гарадоў Расеі.