Міхал Карневіч, Горадня Калі вы маеце лішнія грошы, у ва што вы іх укладаеце? На гэтае пытаньне адказвалі гарадзенцы.
(Спадарыня: ) “У дзяцей, асабліва ў іх навучаньне”.
(Сталы спадар: ) “Ды ў ва што я магу іх укладваць? Калі трэба, то нешта куплю, а калі не, дык так і ляжаць у хаце”.
(Сталая спадарыня: ) “Вы ж ведаеце, такія заробкі і пэнсіі, што свабодных грошай няма. Раней езьдзілі на поўдзень, а цяпер астатнія грошы трэба аддаваць дзецям, дапамагаць, да самай магілы”.
(Спадарыня: ) “У мяне не бывае свабодных грошай. Усіх грошай, якія зарабляю, ледзь хапае на тое, каб аплаціць камунальныя выдаткі, пракарміць і навучаць дваіх дзетак, якія яшчэ толькі ў школу ходзяць. Мне не стае грошай, а свабодных наогул не бывае”.
(Спадар: ) “Грошай свабодных няма”.
(Спадар: ) “Зараз зьбіраем на кватэру дзецям, будуюцца”.
(Спадар: ) “Вядома стараемся укладваць у сям’ю, адпачынак, але гэта мізер, не хапае нам. Хацелася б мець грошай больш”.
(Сталы спадар: ) “Ува што ўкладваю? У буфэт”.
(Карэспандэнт: ) “А што гэта азначае?”
(Сталы спадар: ) “Выпіць, закусіць…”
(Дзяўчына: ) “Большасьць людзей укладаюць у нерухомасьць, а ў мяне няма лішніх грошай”.
(Дзяўчына: ) “У адукацыю. Я вучуся за грошы, таму ўсё даводзіцца аддаваць ва ўнівэрсытэт”.
(Хлопец: ) “Звычайна купляю нейкія рэчы, альбо даляры. Надзейней, калі яны ляжаць у хаце: у хаце ёсьць у хаце”.
(Дзяўчына: ) “А ў мяне грошы не затрымліваюцца. Я яшчэ не навучылася ашчаджаць. Магчыма, таму, што маладая, вось і трачу на ўсякае глупства”.
(Спадар: ) “Калі ёсьць нейкая капейка свабодная, то, безумоўна, імкнесься недзе ўкласьці ў справу: тавар, пашыраеш гандаль, ці невялічкую краму адчыніць. Так людзі стараюцца рабіць у апошні час. А наогул, у нерухомасьць, ці сабе нешта будаваць ці дзеткам”.
(Дзяўчына: ) “Я купляю даляры”.
(Спадарыня: ) “У мяне няма і ніколі не было лішніх грошай, і незалежна, дзе я працавала, ці на дзяржаўнай службе, ці зараз на прадпрымальніка. Вось так нядобра я жыву”.
(Спадар: ) “У сям’ю. Ва ўсё тое, што датычыць сям’і”.
(Спадар: ) “Зараз свабодных грошай няма. Усё ўклалі ў будучыню, каб потым моцна стаяць на нагах у нас ва Ўзбэкістане. Я – грамадзянін Узбэкістана”.
(Спадар: ) “Свабодных грошай у нас не бывае. Жывем ад заробку да заробку”.
(Спадарыня: ) “Не бывае свабодных грошай. Расьце дзіця, і ня ведаеш, як яго апрануць”.