Масква: міліцыя затрымала беларуса, які напісаў "Жыве Беларусь!"

Радыё Свабода Учора ў Маскве міліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі, 23-гадовага жыхара Менску па прозьвішчы Іванюковіч, які напісаў лёзунгі на шыльдзе пасольства Беларусі ў Расеі.
На шыльдзе ён вывеў чорным маркерам "Жыве Беларусь!" і "БТ хлусіць".

Іванюковіч працуе ў Маскве тэхнолягам у адной са сталярных кампаній.

Ён быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. У дачыненьні да яго распачата крымінальная справа паводле артыкулу “вандалізм”. За гэтае злачынства прадугледжана пакараньне ў выглядзе штрафу ад 50 да 100 мінімальнага заробку альбо папраўчыя работы, альбо пазбаўленьне волі тэрмінам да месяца.