Рыгор Барадулін – "Не да сну…"

*** Верш, які Рыгор Барадулін напісаў адмыслова для новай праграмы "Начная Свабода".
Свабода, Ёй і ўночы не да сну Баіцца пільная праспаць сьвітаньне. Адно што можа выпрастаць сьпіну Сабе дазволіць Парабчанка й пані.

Бо неба мроі на яе сьпіне, І просіцца на ўвагу Дол спакою. Свабоду стома змрокам ахіне, Амые сподзеў зорнаю ракою.

Падданьніца І апякунка дня Няшчадна нішчыць Кайданы і краты. І слухае начная цішыня, Як астываюць рыцарскія латы…

12.04.06 Рыгор Барадулін