Дабравольскі заклікае пачаць кампанію "Дзеля свабоды" палітвязьняў

Радыё Свабода Удзельнікі мітынгу ў парку Дружбы народаў на Бангалоры падтрымалі прапанову намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Дабравольскага патрабаваць вызваленьня палітвязьняў і распачаць кампанію салідарнасьці "Дзеля свабоды".
Спадар Дабравольскі сказаў, што кампанія "Дзеля свабоды" павінна доўжыцца да таго часу, пакуль ня вызваляць усіх палітвязьняў.