Суд над Артурам Фінькевічам пачнецца 4 траўня ў Першамайскім райсудзе

Радыё Свабода, Менск Актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады фронт” трымаюць пад вартай ад 1 лютага. Артура Фінькевіча затрымалі за графіці палітычнага зьместу ў Першамайскім раёне Менску. У выніку супраць яго распачалі крымінальныя справы за злоснае хуліганства і за пашкоджаньне дзяржаўнай маёмасьці.
Паводле абвінавачаньня, Артур Фінькевіч мусіць заплаціць дзяржаве 35 мільёнаў рублёў (гэта каля 17 000 даляраў).

Паплечнікі Артура лічаць, што ўлады ізалявалі на час выбарчай кампаніі аднаго з самых актыўных удзельнікаў апазыцыйных акцый. Яны ўпэўненыя, што Артура Фінькевіча могуць пакараць пазбаўленьнем альбо абмежаваньнем волі, каб выдаліць яго са сталіцы, дзе не сьціхае хваля вулічнага пратэсту.