Актывісты зьбіраюцца правесьці флэш-моб у падтрымку "Нашай Нівы"

Радыё Свабода Некалькі дзясяткаў актывістаў незарэгістраваных моладзевых апазыцыйных рухаў заплянавалі правядзеньне сёньня флэш-мобу на Кастрычніцкай плошчы Менску.
А 18-й гадзіне яны плянуюць сабрацца на месцы ліквідаванага ўладамі намётавага лягеру і адтуль прайсьці да плошчы Перамогі, трымаючы ў руках газэту “Наша Ніва”.

Такім чынам моладзь прадэманструе падтрымку газэце і ўсяму калектыву рэдакцыі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.